Нобелеўскую лекцыю Алексіевіч можна паглядзець онлайн

Нобелеўскую лекцыю Алексіевіч можна паглядзець онлайн

Сёння 7 снежня ў 19.30 паводле мінскага часу Святлана Алексіевіч прачытае Нобелеўскую лекцыю. Сама пісьменніцца сказала, што будзе выступаць у касцюме, бо ў вечаровай сукенцы распавядаць пра Чарнобыль і вайну ў Афганістане будзе дзіўна.

Беларускае тэлебачанне не будзе весці трансляцыю лекцыі таксама, як і трансляцыю цырымоніі ўзнагароджання.

Эфір Нобелеўскай прэміі бясплатны, але замест Алексіевіч будзе Малахаў

Паслухаць лекцыю можна будзе онлайн. Некаторыя кавярні і іншыя пляцоўкі прапануюць сумесны прагляд лекцыі.

Прагляд лекцыі: ЦЭХ, Ў бар, Арт Сядзіба, бізнэс клуб Imaguru, Сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3).

Цырымонія ўзнагароджання пачнецца 10 снежня ў 18.30. Яе таксама можна паглядзець онлайн і ў розных кавярнях.

 

У сацыяльных сетках на прагляд цырымоніі і лекцыі таксама запрашаюць:

Галерэя сучаснага мастацтва Ў

Арт Сядзіба

Beetlejuice Cafe

Phood4you

Кафе "Ателье"

Утопия60

EventSpace.by

Свободное пространство "Кто такой Джон Голт?"

Кнігарня "Галіяфы"

Бар "Бессонница"

Маладыя сацыял-дэмакраты (Захарава, 32-3)

Сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3)

 

Брэст

Прастора КХ

Dzedzich

Korova

 

Магілёў

Цэнтр Кола

 

Гродна

Cudounia

 

Віцебск

Арт-паб "Торвальд", Камсамольская, 32, трансляцыі 7-га і 10 снежня

 

Бабруйск

Антыкафэ "1387"

 

Больш дакладную інфармацыю лепш запытацца ў саміх кавярнях. Калі вы ведаеце яшчэ месцы, дзе можна паглядзець лекцыю і цырымонію, паведамляйце нам [email protected].

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі