Вы тут

Скрыжаванне праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага занялі байцы "Альфы"

Раён станцыі метро "Пушкінская" / Белсат

Кальцо на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага занялі байцы групы "Альфы" — спецназа КДБ. Яны трымаюць у руках траўматычную зброю. Яны адцясцняюць дэманстрантаў у бок станцыі метро "Спартыўная". Асобныя дэманстранты кідаюць камяні. 

Між тым уся вуліца Прытыцкага ад "Пушкінскай" да "Каменнай Горкі" застаўленая аўтамабілямі, піша "Наша Ніва". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.