Незалежныя прафсаюзы выступяць у абарону звольненых з МАЗу

Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Рады Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук. Тым часам Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі на заяву Ўладзіміра Сямашкі пра 4,5 тысячы звольненых за апошні год пакуль ніяк не адрэагавала.

“Мы мяркуем усур’ёз паставіцца да таго, што прагучала, — кажа Аляксандр Ярашук. — Прыкра, што адмаўчаўся афіцыйны прафсаюз. Мы маўчаць не будзем: 24 лютага мы ладзім паседжанне выканкама, дзе адным з пытанняў будзе разглядацца тое, што мела месца на МАЗе. Мы рыхтуем заяву і будзем абмяркоўваць, што можна зрабіць, каб не дапусціць такога рашэння пытанняў занятасці ў нашай краіне”.

Масавае скарачэнне працаўнікоў МАЗа адбылося з парушэннем заканадаўства, мяркуе Ярашук:

“Гэта нігілізм і цынізм ў дачыненні да заканадаўства. Ёсць пастанова Міністэрства працы, згодна з якой на такіх прадпрыемствах, як МАЗ, дзе працуе больш за 10 тысяч чалавек, калі звальняецца больш за 5% ад колькасці працаўнікоў, павінны прымацца спецыяльныя захады па іх працаўладкаванні”.

Па словах Аляксандра Ярашука, лёс МАЗа можа чакаць і іншыя буйныя прадпрыемствы Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі