Незалежныя газеты патрапяць у каталог уклейкай альбо іх упішуць ад рукі

Недзяржаўныя беларускія газеты "Наша ніва" і "Народная воля" мусяць вярнуцца ў сеткі распаўсюду, неўзабаве на іх можна будзе падпісацца ва ўсіх аддзяленнях сувязі краіны.
Вось што кажа намесніца начальніка ўпраўлення падпіскі друкаваных СМІ “Белпошты” Аксана Чычко:

"Я не магу дакладна сказаць, што гэта будзе ўклейка ў каталог. У аддзяленнях вясковых можа гэта будзе ўпісана ў свабодным полі дадаткова. Дзесьці раздрукавана, уклеяна будзе, дзе ёсць магчымасць, у буйных гарадах, абласных цэнтрах. Сказаць, што паўсюль будзе ўнесена ў каталог аднолькава, я не магу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі