Вы тут

Незалежны аналітычны цэнтр склаў топ-40 беларускіх гарадоў. Якія туды трапілі?

Мінск заняў першае месца ў рэйтынгу беларускіх гарадоў / pixabay.com

Незалежны аналітычны цэнтр “Цэнтр новых ідэй” склаў рэйтынг беларускіх гарадоў. Першае месца заняў Мінск, другое — Гродна, трэцяе — Брэст. Усяго ў спісе 40 гарадоў. 

Населеныя пункты параўноўваюцца ў "пяці вымярэннях": маюць значэнне дэмаграфія, стан эканомікі, якасць жыцця, турыстычная прывабнасць і грамадска-палітычныя практыкі. А "найлепшым горадам з’яўляецца той, жыццё ў якім адначасова ўстойлівае і дынамічнае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.