Зенітна-ракетны комлекс з баявымі ракетамі трапіў у ДТЗ каля Глыбокага
8 жніўня каля 12:00 у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў ДТЗ трапіў самаходны зенітна-ракетны комплекс С-300 з баявымі ракетамі.
Пры аварыі тэхніка вельмі сур'ёзна пацярпела. На шчасце, сур'ёзных наступстваў удалося пазбегнуць.
Мяркуецца, што кіроўца заснуў за рулём ад стомы. Ідзе расследаванне.
Паведамляецца, што комплекс рухаўся ў складзе вайсковай калоны. На закругленні дарогі, дзе ўся калона рабіла паварот, кіроўца працягнуў рухацца прама.
Па звестках блогера, комплекс С-300, які трапіў у ДТЗ, быў на ўзбраенні 377-га гвардзейскага зенітна-ракетнага палка СПА Беларусі. Гэтая часць пастаянна раскватараваная ў Полацку.