The New York Times пракаментавала забойства амерыканскага журналіста ва Ўкраіне. Па паведамленні выдання, Брэнт Рэно ў момант смерці не з'яўляўся супрацоўнікам іх СМІ:
"Мы з глыбокім смуткам даведаліся пра смерць Брэнта Рэно. Але ва Украіне ён працаваў не па заданні нашай рэдакцыі.
Бэдж, які быў пры сабе ў журналіста, выдадзены яму шмат гадоў таму для выканання іншага задання".
Журналіст Брэнт Рэно быў забіты ў Ірпені пад Кіевам. Яму быў 51 год. Ён сусветна вядомы рэжысёр-дакументаліст і фатограф.
Па словах начальніка паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэя Небітава, Рэно быў застрэлены расейскімі вайскоўцамі. Ён першы загінулы грамадзянін ЗША на вайне ва Украіне.