New York Times паказала схему размяшчэння расійскіх войскаў ля межаў з Украінай

Прыкладная схема размяшчэння расійскіх войскаў на мяжы з Украінай/ скрыншот New York Times
Прыкладная схема размяшчэння расійскіх войскаў на мяжы з Украінай/ скрыншот New York Times

Газета New York Times апублікавала прыкладную схему размяшчэння расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі на мяжы з Украінай. Карта складзена на аснове спадарожнікавых здымкаў, звестак разведкі і незалежных ваенных аналітыкаў. Згодна з ёй, расійскія войскі атачаюць Украіну з трох бакоў. З боку Беларусі атака на Украіну не разглядаецца.

На карце адзначаны асноўныя скапленні расійскіх войскаў з артылерыяй, танкамі і іншай тэхнікай. Паводле ацэнак украінскіх вайскоўцаў, удакладняе "Грамадскае", на непадкантрольным Данбасе знаходзяцца 32 тысячы баевікоў, якія падпарадкоўваюцца Расіі. Таксама ля акупаваных Луганскай і Данецкай абласцей нібыта размяшчаюцца як мінімум 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Па апошніх дадзеных украінскіх уладаў і замежных чыноўнікаў, на мяжы з Украінай знаходзяцца каля 100 тысяч вайскоўцаў. Згодна са спецслужбамі ЗША, у плане наступлення на Украіну Расіяй будзе задзейнічана 175 тысяч вайскоўцаў. Разведчыкі мяркуюць, што магчымая агрэсія можа адбыцца ў студзені-лютым 2022 года.

Праўда, піша New York Times, што, нягледзячы на ​​меркаванне аналітыкаў, пакуль не зразумела, ці будзе Уладзімір Пуцін ажыццяўляць атаку.

New York Times показала схему расположения российских войск у границ с Украиной

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі