Нядзеля ў Беларусі будзе хмарнай, у шмат якіх раёнах пройдзе невялікі снег, расказалі ў Гідраметцэнтры. А кіроўцам варта быць акуратнымі, таму што на асобных частках дарог магчыма галалёдзіца.
“Вецер паўночны ўмераны. Максімальная тэмпература паветра -1.. -5°С”, — кажуць сіноптыкі.
У Мінску таксама будзе хмарна і, напэўна, пройдзе невялікі снег. Тэмпература паветра ў сталіцы ўдзень усталюецца ў раёне -2..-3°С, увечар пахаладае да -3..-5°С.
Сіноптыкі папярэджваюць кіроўцаў: галалёдзіца захаваецца на дарогах і ў панядзелак.