Невядомыя “замініравалі” суд у Мазыры
![Невядомыя “замініравалі” суд у Мазыры](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mazyr-1505.jpg.webp?itok=rYK895E1)
15 траўня невядомыя асобы паведамілі, што ў Мазыры замініраваны будынак раённага суда, піша праваабарончы сайт "Вясна".
Усіх прысутных эвакуявалі з будынка, а тэрыторыю ачапілі міліцыянты. Па іх словах, праверка будынка зойме каля дзвюх гадзін.
А 10-й гадзіне ў гэтым судзе мусіў пачацца працэс па справе калінкавіцкага блогера Віталя Манько. Яго вінавацяць у пабудове фінансавай піраміды "Элеўрус".