Вы тут

Невядомыя ў балаклавах пад Мінскам пырснулі чымсьці ў твар дзіцяці

Хуткая прыехала да дзіцяці, якому сілавікі пырснулі газам / "Белсат"

У Лебядзіным на ўскрайку Мінска невядомыя людзі ў балаклавах і з дубінкамі разганялі мірную акцыю пратэсту ўвечары 29 верасня. Як паведамляе "Белсат" са словаў сведкаў, яны нешта распылілі ў твар дзіцяці. Спатрэбілася дапамога дактароў, выклікалі хуткую.

Вядома, што затрымалі мінімум трох жанчын і аднаго мужчыну. Пазней дзвюх жанчын адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.