Непальскія салдаты занялі Эверэст для аховы алімпійскага агню

Непал накіраваў на Эверэст 25 вайскоўцаў і паліцыянтаў для аховы парадку падчас чарговага этапу эстафеты алімпійскага агню. Яны размясціліся ў лагеры на вышыні 6500 метраў над узроўнем мора. У выпадку ўзнікнення беспарадкаў салдаты і паліцыянты атрымалі загад ужываць зброю, паведамляе Lenta.ru.
Кітайскія спартоўцы ў рамках эстафеты збіраюцца падняць алімпійскі агонь на вяршыню Эверэста ў пачатку траўня. У перыяд з 1 па 10 траўня непальскі ўрад забараніў усе астатнія ўзыходжанні на пік. Альпіністам дазволена падымацца не вышэй за лагер, які занялі вайскоўцы і паліцыянты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі