Вы тут

Немаўляці пагражаюць штрафам і арыштам, калі не будзе выконваць самаізаляцыю

Немаўля / shutterstock.com

5-месячнаму жыхару Гомеля пагражаюць штрафам ці адміністрацыйным арыштам, калі той не будзе выконваць 14-дзённую самаізаляцыю. Менавіта гэта вынікае з ліста з папярэджаннем, які атрымала маці хлопчыка Юльяна.  

"Тату акрываюць бальнічны і адпраўляюць на працу, а яго пяцімесячнаму сыну прывозяць паперку з патрабаваннем сядзець дома, інакш штраф і арышт. Цікава жывём", — напісала жанчына на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Як вынікае з пастоў Юльяны, у яе мужа лекары выявілі антыцелы, то бок ён перахварэў на COVID-19. Аднак ці перахварэлі іншыя члены сям’і, яны не ведаюць, бо астатнім пакуль не рабілі тэстаў на каранавірусную інфекцыю.    

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.