Некалькі дзясяткаў беларускіх суддзяў сышлі ў адстаўку ці звольніліся

Шэсць суддзяў звольніліся па ўласным жаданні, астатнія — у сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў або выхадам у адстаўку / pixabay.com​
Шэсць суддзяў звольніліся па ўласным жаданні, астатнія — у сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў або выхадам у адстаўку / pixabay.com​

Каля 20 суддзяў вызваленыя ад сваіх пасадаў указам Аляксандра Лукашэнкі. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Шэсць суддзяў звольніліся па ўласным жаданні. Гэта Святлана Волкава, суддзя Віцебскага абласнога суда; Вольга Гашкова, суддзя эканамічнага суда Мінска; Павел Жачко, суддзя суда Мінскага раёна; Раман Калбасаў, намеснік старшыні і суддзя эканамічнага суда Мінскай вобласці; Дзмітрый Цыкал, суддзя Мінскага гарадскога суда; Ягор Шыдлоўскі, суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска.

Яшчэ трое выйшлі ў адстаўку "ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў". Гэта суддзя суда Заводскага раёна Мінска Людміла Гедрановіч; суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Юлія Густыр і суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Длужнеўскі.

Яшчэ 11 чалавек выйшлі ў адстаўку: гэта старшыня і суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Тамара Высоцкая; адразу дзве суддзі суда Полацкага раёна і Полацка Ірына Даротка і Юлія Каласоўская; дзве суддзі Віцебскага абласнога суда Ларыса Сініцына і Галіна Урбановіч; старшыня і суддзя Мінскага раёна Мікалай Кананчук; суддзя суда Кастрычніцкага раёна Мінска Маргарыта Рыштоўская; суддзя Петрыкаўскага раёна Людміла Савасцянава; суддзя Клецкага раёна Віктар Цімошка; суддзя Бабруйскага раёна і Бабруйска Таццяна Ціткова; а таксама суддзя Мінскага гарадскога суда Людміла Шапашнікава.

Яшчэ адзін суддзя адмовіўся ад пасады старшыні суда Першамайскага раёна Віцебска, але застаецца на пасады суддзі гэтага суда. Гэта Андрэй Андрушэнка.

Нагадаем, год таму, у снежні 2020-га, пяць беларускіх суддзяў таксама сышлі ў адстаўку па ўласным жаданні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі