Недзяржаўныя будаўнічыя арганізацыі маюць цяжкасці з набыццём цэменту

Нягледзячы на прызначэнне адзіных коштаў на цэмент, камерцыйныя будаўнічыя арганізацыі маюць цяжкасці з яго набыццём.
"Сітуацыя ў апошні тыдзень яшчэ больш пагоршылася. Калі мы заказваем штодня для бетонавых вузлоў 200-300 кубоў цэменту, нам прадаюць толькі 30-50", — заявіў прадстаўнік кампаніі "Арэса-сэрвіс-буд".

У будаўнічай кампаніі "Камкон" таксама не адмаўлялі наяўныя цяжкасці з набыццём цэменту.

У той жа час, як паведамляе БелаПАН, дзяржаўная будаўнічая кампанія МАПІД, якая будуе жыллё па дзяржзамове, праблем з набыццём цэменту не мае.

"У нас складзеныя гадавыя дамовы з цэментнымі заводамі, і яны ў поўным аб'ёме выконваюцца", — паведамілі на заводзе буйнапанэльнага домабудавання — структурным аддзяленні ААТ "МАПІД".

З мэтай прадухіліць дэфіцыт цэменту міністэрства эканомікі раней прызначыла адзіны кошт на цэмент, рэалізуемы праз рознічны гандаль.

Дадзенае рашэнне было прынята для спынення выпадкаў спекуляцыі, а таксама павелічэння рэнтабельнасці працы прадпрыемстваў-вытворцаў.

Тэлеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі