Недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі можа з'явіцца 78-павярховы хмарачос

Хмарачос можа з'явіцца недалёка ад будынка Нацыянальнай бібліятэкі ў беларускай сталіцы. Архітэктары цяпер праектуюць 78-павярховую вежу, якую плануюць узвесці на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага.  Хмарачос збіраюцца зрабіць цэнтрам своеасаблівага горада ў горадзе, дзе размесцяць жылыя і адміністрацыйныя будынкі (вышыня іх будзе ад 21 да 40 паверхаў), цэнтры забаваў, крамы. На самым верхнім паверсе вежы запланаваны панарамны рэстаран, які будзе рухацца, адкуль можна будзе пабачыць самыя далёкія ўскраіны сталіцы. 

Агенцтва "Минск-новости" адзначае, што на пабудову комплекса спатрэбіцца не менш пяці гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі