Недабудаваны люксавы гатэль у Мінску пераробяць пад жылы комплекс

Недабудаваны люксавы гатэль Hyatt каля Камсамольскага возера ў Мінску плануюць перарабіць у жылы комплекс. Пра гэта заявіла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава ў каментары "Вечернему Минску". 

Па яе  словах, на гэты конт ужо ёсць распараджэнне Лукашэнкі і нават вызначаны новы заказчык аб'екта. Праўда, хто ён, чыноўніца не сказала. Вядзецца праектаванне.

Будаўніцтва Hyatt пачалося яшчэ ў 2010 годзе. Планавалася, што гасцінічны комплекс будзе складацца з гатэля на 246 нумароў, рэстаранаў, СПА-зоны, канферэнц-залаў, адміністрацыйных і гандлёвых памяшканняў ды іншага. У комплекса сем надземных паверхаў і тры падземныя. Чатыры гады таму гатоўнасць аб'екта складала каля 70 %. Мнркавалася, што нумар у гатэлі будзе каштаваць 300-400 долараў за суткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.