Нецвярозы мінчанін узламаў чужы ўседарожнік з дапамогай каналізацыйнага люка

Разбітая шыба аўтамабіля / pixabay.com

Разбітая шыба аўтамабіля / pixabay.com

Крымінальную справу за хуліганства распачалі супраць жыхара Мінска, які ўзламаў чужы ўседарожнік Toyota Land Cruiser з дапамогай каналізацыйнага люка. Падрабязнасці гісторыі прыводзіць ГУУС Мінгарвыканкама.

Мужчына быў нецвярозы. Па дарозе дадому звярнуў увагу на прыпаркаваны джып. Каб патрапіць усярэдзіну, выкарыстаў каналізацыйны люк — разбіў ім шыбу багажніка. Пасля чаго залез у салон. "Знаходзячыся ў салоне, ён пачаў заводзіць аўто ключамі ад кватэры, пасля чаго, спрабуючы сагрэцца, надзеў куртку ўладальніка ўседарожніка", — аднавілі ход падзей у міліцыі. Тым часам на пашкоджаны аўтамабіль звярнулі ўвагу мінакі. Яны спыталі ў мужчыны ў салоне, што здарылася. Той сказаў, што ўсё ў парадку: машына яго, у дапамозе ён не мае патрэбы. Мінакі яму не паверылі і выклікалі міліцыю.

Цікава, што раней да крымінальнай адказнасці затрыманы не прыцягваўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі