Нецвярозы мінчанін спаліў санвузел у сваёй кватэры (фота)
Пажар у кватэры дома па вуліцы Адзінцова ў Мінску здарыўся ўвечары 3 сакавіка. Узгаранне адбылося ў санвузле, які ў выніку вельмі пашкодзіла агнём
Пажарныя прыбылі на месца і ліквідавалі ўзгаранне. Як мяркуецца, вінаватым у інцыдэнце быў нецвярозы гаспадар кватэры — ён мог дапусціць неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба МНС.