Нецвярозага кіроўцу асудзілі на 2 гады “хіміі”

Учора ў Мінску ўпершыню з моманту ўвядзення новага адміністрацыйнага кодэкса да двух гадоў “хіміі” быў асуджаны кіроўца, якога двойчы спынялі за рулём у нецвярозым стане. 20-гадовага парушальніка пазбавілі таксама права кіраваць аўтамабілем на 5 гадоў. Першы раз маладзёну выпісалі штраф на 465 тысяч рублёў і пазбавілі правоў на 3 гады, але наўзабаве пасля гэтага дарожныя інспектары зноў затрымалі яго ў нецвярозым стане.

Дарэчы, у бліжэйшым часе падобныя судовыя працэсы чакаюць яшчэ каля паўсотні парушальнікаў. Наогул жа з пачатку года інспектары ДАІ затрымалі амаль 18 тысяч нецвярозых кіроўцаў.

Па матэрыялах газеты “Беларусь сегодня”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі