"Не Расіі выбіраць герояў для Беларусі": байнэт гарыць з-за камента пра Касцюшку

Каментар, з якога ўсё пачалося
Каментар, з якога ўсё пачалося

4 лютага Іnstagram-акаўнт Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі апублікаваў пост пра Тадэвуша Касцюшку — нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Францыі і ЗША. Раптам на яго адрэагавала пасольства Расіі ў Беларусі. У каментарах гісторыкаў з музея абвінавацілі ў невуцтве. Маўляў, Касцюшка — герой Польшчы, ЗША і... чый яшчэ?

"Назваць Касцюшку беларускім "нацыянальным героем" =  распісацца ў сваім гістарычным невуцтве", — прыпячатаў гістарычны музей хтосьці, хто вядзе Instagram-акаўнт пасольства.

“Не России выбирать героев для Беларуси”: байнет горит из-за коммента о Костюшко

Карыстальнікі Інстаграма вырашылі паставіць расійскіх дыпламатаў на месца. Агульны сэнс каментароў такі: дзякуй, але мы і без вас разбяромся, хто беларускі герой, а хто не.

“Не России выбирать героев для Беларуси”: байнет горит из-за коммента о Костюшко
Карыстальнікі Інстаграма абураюцца з-за каментара пасольства Расіі

На момант напісання гэтага тэксту прыйшло больш за 400 адказаў на рэпліку СММшчыка з расійскага пасольства.

Якая афіцыйная пазіцыя Беларусі па гэтым пытанні?

"Лічу, што не трэба з гэтага рабіць драму. Беларусь, беларускі народ для сябе сваіх герояў, у тым ліку гістарычных, вызначыў. І зрабіў гэта карэктна, не ўмешваючыся ў справы іншых і не залазячы на чужую тэрыторыю. Гэта галоўнае. У нас няма комплексаў з гэтай нагоды, і нашай краіне не патрэбнае прызнанне або адабрэнне ад каго б там ні было гэтага факту, акрамя саміх беларусаў. З гэтага трэба і зыходзіць", — так пракаментаваў сённяшнія падзеі вакол Касцюшкі кіраўнік прэс-службы МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

У падручніках па гісторыі Беларусі аўтары не саромеюцца казаць пра тое, што паўстанне пад кіраўніцтвам Касцюшкі было вызваленчым, а яго мэтай было захаванне дзяржаўнай самастойнасці. Згадваецца таксама, што адбывалася паўстанне пераважна на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Заходняй Беларусі.

“Не России выбирать героев для Беларуси”: байнет горит из-за коммента о Костюшко
Скрыншот з падручніка па гісторыі Беларусі для дзясятага класа / Еўрарадыё

Чаму да фармулёўкі "Касцюшка — герой Беларусі" так негатыўна ставяцца ў пасольстве Расіі?

Можа быць, таму што паўстанне Касцюшкі было накіравана ў тым ліку і супраць Расійскай імперыі, чые войскі былі адпраўленыя на падаўленне паўстанцаў?

“Не России выбирать героев для Беларуси”: байнет горит из-за коммента о Костюшко
Скрыншот з падручніка па гісторыі Беларусі для дзясятага класа / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі