Не на кожным пляжы ў рысе Мінску ёсць грамадскія прыбіральні

На 34 абсталяваных пляжах, размешчаных на тэрыторыі вадасховішчаў вакол Мінску, ёсць толькі 30 грамадскіх прыбіральняў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар даччынага прадпрыемства "Мінская лесапаркавая гаспадарка" ўнітарнага прадпрыемства "Мінскзеленбуд" Георгій Курыловіч. На балансе Мінскай лесапаркавай гаспадаркі стаяць 6 вадасховішчаў — Заслаўскае, Дразды, Крыніца, Цнянскае, Вяча, Пціч. На іх ёсць 34 абсталяваныя пляжы з 30 грамадскімі прыбіральнямі.

Супрацоўніца Рэспубліканскага цэнтра эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларыса Карпук заявіла, што вакол пляжаў ёсць кавярні ды іншыя пункты грамадскага харчавання. Па яе словах, там ёсць прыбіральні, і адпачывальнікі могуць імі скарыстацца. Аднак пры гэтым яна адзначыла, што паводле пастановы галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара, на 1 пляж павінна прыходзіцца не меней за 1 прыбіральню.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі