Не час для серыялаў: пра маральнасць, хайп і “Акрэсціна” — стрым з Курэйчыкам
![Не час для серыялаў: пра маральнасць, хайп і “Акрэсціна” — стрым з Курэйчыкам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kur_4.jpg.webp?itok=IESd5fa8)
Скандал вакол серыяла “Акрэсціна” толькі набірае моц. Не дапамагаюць ні тлумачэнні, што выкладзенае відэа, якое і справакавала дыскусію, не ёсць “тызер” фільма, ні заклікі дачакацца паказу, а потым ужо крытыкаваць праект. А спробы рэжысёра і сцэнарыста серыяла “Акрэсціна” Андрэя Курэйчыка адказаць на прэтэнзіі толькі падліваюць алею ў агонь абурэння.
Чаму значная колькасць беларусаў абурылася серыялам і самім Курэйчыкам? Ці апраўданыя прэтэнзіі, якія выказваюць рэжысёру і ўдзельнікам праекта? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае рэжысёр, сцэнарыст, драматург і палітолаг Андрэй Курэйчык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.