Вы тут

НЦІУ: аўтары не павінны адлічваць 25% у фонд кіраўніка дзяржавы

pixabay.com

Новая рэдакцыя Закона "Аб аўтарскім праве і сумежных правах», апублікаваная на рэсурсе pravo.by, выклікала скандал у інтэрнэце. На сайце office life з'явіўся тэкст з гучным загалоўкам: "Новае ў законе аб аўтарскіх правах: Аўтары твораў павінны адлічваць 25% у фонд прэзідэнта". 

У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) парталу TUT.by патлумачылі, што гэта няправільная трактоўка закона. У пункце 3 артыкула 35 новай рэдакцыі закона гаворка ідзе аб прайграванні аўдыявізуальных твораў і фанаграмах. Узнагароджанне ў тыя самыя 25% павінна выплачваць не аўтар як фізічная асоба, а вытворцы абсталявання і (або) матэрыяльных носьбітаў, а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія завезлі такое абсталяванне або носьбіты ў Беларусь.

Кажучы прасцей, гаворка ідзе пра запісы на "чыстых носьбітах".

"Фактычна гэта яшчэ адзін збор у дадатак да традыцыйнага. Традыцыйны — гэта публічнае выкананне (напрыклад, канцэрт ці выкананне ў эфіры)", — тлумачаць у НЦІУ.

Змены ў Закон "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" набываюць моц праз 10 месяцаў.