Вы тут

Названы фільм, які варта паглядзець у часы каранавіруса, каб супакоіцца

Кадр з фільма "Вайна сусветаў Z" / Paramount Pictures

Названы фільм, які варта паглядзець у часы каранавіруса, каб супакоіцца. Журналіст і кінакрытык Collider Элі Геміл звярнула ўвагу на "Вайну сусветаў Z" з Брэдам Пітам у галоўнай ролі. Баявік з элементамі хорару Марка Форстэра выйшаў на экраны сем гадоў таму.

"Гэта адзіны фільм, які сапраўды дапамагае расслабіцца, нават нягледзячы на тое, што ў ім распавядаецца напружаная гісторыя, звязаная з пандэміяй страшнага віруса,цытуе словы Геміл ria.ru. — Але гэта менавіта тое, што трэба глядзець".

На думку кінакрытыка цяперашнія падзеі развіваюцца падобна на тое, што адбываецца ў фільме, таму ён актуальны. І важна тое, што рэжысёр прапануе вырашэнне праблемы. Паводле сюжэту, былы супрацоўнік ААН і следчы (яго ролю выконвае Брэд Піт) разам з сям'ёй апынуўся ў эпіцэнтры зомбі-апакаліпсіса (на шчасце, да яго пакуль не дайшло), выкліканага заражэннем невядомым вірусам. Ён атрымаў даручэнне правесці расследаванне і высветліць прычыну катастрофы, і яму ўдаецца знайсці вакцыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.