Названая дата рэлізу новага альбома Озі Осбарна

Озі Осбарн (Ozzy Osbourne) анансаваў дату рэлізу свайго першага за тры гады альбома "Scream".  10-ы сольны альбом у дыскаграфіі знакамітага музыкі з’явіцца ў музычных крамах 15 чэрвеня. Прадзюсаваннем дыска займаўся сам Озі сумесна з Кэвінам Чурко, які працаваў і над папярэднім альбомам рокера "Black Rain".

Да запісу "Scream" былі прыцягнутыя гітарыст Gus G. (экс-Arch Enemy), басіст Роб "Бласка" Нікалсан, бубнач Томі Клюфтас і клавішнік Адам Вэйкман. Першым сінглам пласцінкі стала кампазіцыя "Let Me Hear You Scream", прэзентаваная шырокай публіцы 14 красавіка ў адной з серый крымінальнага серыяла "CSI: NY".

У падтрымку лонгплэя будзе праведзены маштабны 18-месячны гастрольны тур, даты якога стануць вядомыя пазней.

Нагадаем, што Озі першапачаткова планаваў назваць свой новы альбом "Soul Sucka" - аднак быў вымушаны адмовіцца ад гэтага варыянту з-за моцнага ціску з боку прыхільнікаў.

Трэк-ліст "Scream":

1. Let Me Hear You Scream
2. Diggin' Me Down
3. Let It Die
4. Soul Sucker
5. Fearless
6. I Want It All
7. Time
8. Crucify
9. I Love You All.

Фота: loyalkng.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі