Назіральнікі заяўляюць, што на 10 акругах яўка завышаная больш як на 18%

Назіральнікі заяўляюць, што на 10 акругах яўка завышаная больш як на 18%

На 10 акругах, дзе вядзецца незалежнае назіранне, за два дні датэрміновага галасавання назіральнікі заўважылі значную разбежку паміж сваімі лічбамі і афіцыйнай статыстыкай. Як паведамляе кампанія назірання за выбарамі "Права выбару-2016", разыходжанне ў падліку тых, хто прыйшоў галасаваць, з афіцыйнымі лічбамі склала 18,4%.

Каардынатар кампаніі Дзяніс Садоўскі заяўляе, што па 10 акругах, па падліках назіральнікаў, прыйшлі прагаласаваць 40 229 чалавек. Аднак афіцыйная статыстыка падае лічбу 47 628 выбарцаў. Такім чынам, разыходжанне склала 7399 чалавек, альбо 18,4%.

Найбольш складанай назіральнікі называюць сітуацыю з яўкай на трох мінскіх акругах. Садоўскі заяўляе, што камісіі істотна завысілі яўку выбарцаў на Дамброўскай акрузе №103. Назіральнікі зафіксавалі там 4255 выбарцаў, якія прыйшлі на ўчаткі, а камісіі зафіксавалі 5271 чалавек. Ва Усходняй акрузе №107 назіральнікі зарэгістравалі 4205 чалавек, а камісіі — 5718. У Каліноўскай акрузе №108 назіральнікі адзначылі 3711 чалавек, а камісіі — 4561 чалавек.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі