Назіральніка выпхнулі са школы, дзе ішла сустрэча з праўладнай кандыдаткай

Назіральніка выпхнулі са школы, дзе ішла сустрэча з праўладнай кандыдаткай

Назіральніку кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксею Лойку 24 кастрычніка на дазволілі папрысутнічаць на сустрэчы праўладнай кандыдаткі Марыны Лянчэўскай з працоўным калектывам сярэдняй школы №157 у Мінску. Пра гэта піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Сустрэча анансавалася як закрытая. Аднак Лянчэўская, як паведамляецца, асабіста дазволіла Лойку прысутнічаць на ёй.

Калі назіральнік прыйшоў у школу №157, дырэктарка Святлана Скроцкая пачала выштурхоўваць яго з хола. Ёй дапамог настаўнік гісторыі Сяргей Юдзінец, які сілай выпхнуў Лойку са школы. Паведамляецца, што гэты настаўнік з'яўляецца сябрам участковай выбарчай камісіі №387. Кіраўніцтва школы вырашыла, што гэта рэжымны аб'ект.

Аляксей Лойка піша заяву ў Следчы камітэт на сябра выбарчай камісіі Юдзінца, які ўжыў да яго фізічную сілу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі