Найлепшай краінай для пенсіянераў назвалі Эквадор

Амерыканскі часопіс International Living апублікаваў штогадовы рэйтынг найлепшых краін для пражывання пенсіянераў. Лідарам ужо не ў першыню названы Эквадор, піша ТАСС.

Як адзначае часопіс, кошт жыцця ў Эквадоры прыкладна ўдвая ніжэй, чым у ЗША. У гэтай паўднёваамерыканскай краіне, якая мяжуе з Калумбіяй і Перу, можна пражыць на 1,5 тысячы долараў у месяц, з улікам арэнды кватэры. Візіт да эквадорскага лекара абыходзіцца ў 10 долараў, а паабедаць у рэстаране можна за 2,5 долара.

Апроч таго, людзі ад 65 гадоў атрымліваюць зніжкі на авіяпералёты, грамадскі транспарт і культурныя мерапрыемствы.

Усяго ў рэйтынг International Living трапілі 25 краін. Другое месца займае Панама, трэцяе — Мексіка. У першую дзясятку ўваходзяць таксама Малайзія, Коста-Рыка, Мальта, Іспанія, Калумбія, Партугалія і Тайланд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі