Навумаў пагражае Хэнлану звальненнем у выпадку правалу

Кантракт з галоўным трэнерам мінскага “Дынама” і хакейнай зборнай Беларусі Глэнам Хэнланам бестэрміновы.
Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Спорт-эскспрэс” паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў. Ён удакладніў, што ў выпадку правалу каманды трэнер будзе звольнены датэрмінова.

Па словах Навумава, Федэрацыя будзе імкнуцца, каб шэрагі “Дынама” папоўнілі лідары зборнай Беларусі.

Напрыклад, каб у наступным сезоне капітанам мінчукоў у КХЛ быў Канастанцін Кальцоў. Таксама Навумаў выказаў надзею, што беларуская зборная выйдзе ў фінал чэмпіянату свету ў 2014 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі