Навукоўцы зноў пацвердзілі асобу Джаконды

Нямецкія навукоўцы з Гейдэльбергскага ўніверсітэта ў чарговы раз пацвердзілі, што на вядомым ва ўсім свеце шэдэўры "Мона Ліза" Леанарда да Вінчы намаляваў Лізу Герардыні, жонку фларэнтыйскага купца Франчэска дель Джаконда.  Даследчыкі абапіраліся на запісы, зробленыя ў кастрычніку 1503 года на палях старажытнай кнігі, якая належала фларэнтыйскаму службоўцу Агастына Веспучы, знаёмцу Леанарда да Вінчы. У сваіх каментарах службовец параўноўвае да Вінчы з антычным мастаком Апелесам і кажа, што Леанарда працуе над трыма карцінамі адначасова, адна з якіх — партрэт Лізы дэль Джаконда.

Полит.ру