Навукоўцы знайшлі сувязь паміж памяццю і групай крыві

Як лічаць даследчыкі з University of Vermont, такую выснову можна зрабіць на падставе назіранняў за болей чым 30 тысячамі чалавек. Таксама выяўлена, што людзі з падвышанай згусальнасцю крыві часцей пакутуюць на рознага кшталту кагнітыўныя парушэнні. А падвышаная згусальнасць у сваю чаргу найчасцей сустракаецца ў людзей з чацвёртай групай крыві.

Праўда, ўладальнікам гэтай рэдкай групы крыві не варта панікаваць: у старэчых дэменцыяў ёсць таксама іншыя фактары рызыкі. Аднак ім варта выявіць вялікую ўвагу да працы мозгу і памяці. Вядома, што хвароба Альцгеймера незваротная, але на пачатковых стадыях яе развіццё можна істотна затармазіць, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі