Навошта сузаснавальнік TUT.by падчас пратэстаў пісаў кіраўніку БТ

Навошта сузаснавальнік TUT.by падчас пратэстаў пісаў кіраўніку БТ

Іван Эйсмант у інтэрв'ю RT згадаў пра дзіўны эпізод, які адбыўся ў разгар пратэстаў побач з будынкам Белтэлерадыёкампаніі. Калі ля тэлецэнтра сабраўся шматлюдны мітынг, кіраўнік БТ атрымаў паведамленне ад сузаснавальніка TUT.by Кірыла Валошына.

— Я б не сказаў, што мне прапанавалі нейкія грошы. Ці напісалі "усё, выходзь, здавайся". Мне напісалі нешта тыпу таго, што "не хвалюйся, ты добры хлопец, ты пры новай уладзе знойдзеш сабе прымяненне, я цябе запэўніваю". Гэта быў намёк, што калі ты выйдзеш, усё будзе добра, не бойся. Мяне пра гэта папрасіў адзін з заснавальнікаў TUT.by — Кірыл Валошын, — распавёў Іван Эйсмант.

Кірыл Валошын пацвердзіў Еўрарадыё, што сапраўды ніякіх прапановаў ён Эйсманту не рабіў. Эйсмант распавядае пра асабістую перапіску паміж медыяменеджарамі.

— Гэта быў эмацыйны парыў напісаць чалавеку ў няпростую хвіліну. Я напісаў пра тое, што разумны чалавек пры любой уладзе знойдзе сабе прымяненне. Напісаў, што ў нейкім сэнсе перажываю за сітуацыю, калі пад вокнамі стаяць супрацоўнікі. Ніякіх дэталяў, грошай, пасад і заклікаў. Там таксама была такая фраза, што я ні да чаго не заклікаю [яе Іван Эйсмант не зацытаваў. — Еўрарадыё]. Я проста звярнуўся да яго не як прадстаўнік выдання, а як жывы чалавек, якому падалося, што іншаму жывому чалавеку патрэбная падтрымка, — кажа Кірыл.

Сэнс, які я ўкладваў, адрозніваецца ад таго, які пачуў Іван. У законе аб СМІ акрамя асноўных прынцыпаў, акрамя роўнасці, павагі і іншага гаворыцца аб разнастайнасці меркаванняў. Я думаў тады пра тое, што беларускае тэлебачанне можа і павінна скарыстацца гэтай магчымасцю выказваць разнастайнасць думак. Але ў нашай сітуацыі, калі кіраўнік тэлерадыёкампаніі палічыць магчымым прадставіць разнастайнасць думак, а не толькі адзін бок, дык яго могуць звольніць. Гэтага, сярод іншага, патрабавалі супрацоўнікі на мітынгу, якія хацелі рабіць рэпартажы з Акрэсціна і ў лякарнях. Таму я хацеў падтрымаць яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі