Наведаць могілкі ў зоне адсялення можна будзе без прапускоў

З 10 па 13 красавіка могілкі ў зоне радыеактыўнага забруджання можна будзе наведаць без прапускоў. Гэтая штогадовая практыка звязана з днём памінання памерлых — Радаўніцай, паведамляе сайт газеты "Наша Ніва". У згаданыя дні могілкі будуць адкрытыя для наведвання да 17 гадзінаў. Пры ўездзе на тэрыторыю зон на кантрольна‑прапускных пунктах наведвальнікі павінны зарэгістравацца, таму неабходна мець пасведчанне асобы. Тэхнічныя пашпарты машын будуць заставацца на КПП да вяртання ўладальнікаў аўтамабіляў з зоны.

Як паведаміў галоўны спецыяліст Адміністрацыі зон адсялення і адчужэння Аляксандр Пяршко, на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў адселеных вёсках знаходзяцца больш за 140 могілак. У вобласці на гэты час дзейнічаюць 4 КПП — тры ў Чачэрскім раёне і адзін — у Добрушскім. На тэрыторыі Палескага запаведніка дзейнічаюць свае КПП, якія закрываюць доступ для несанкцыянаванага пранікнення грамадзян. Распрацаваныя 26 маршрутаў аўтапатрулявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі