Вы тут

Навапалачанка пачаставала афіцыянтаў у рэстаране цукеркамі з канаплянай шышкай

Фота "Вектор ТВ"

27-гадовая наведніца рэстарана “Бірхаўс” у Наваполацку пачаставала дзвюх афіцыянтак і бармена шакаладнымі цукеркамі. Неўзабаве дзяўчатам зрабілася кепска, яны выклікалі хуткую. Аказалася, у “пачастунку” быў наркотык — канапляная шышка. Пра гэтае здарэнне расказалі ў эфіры “Вектор ТВ”.

“Незвычайныя” цукеркі, каля 150 грамаў, жыхарка Наваполацка зрабіла ў сябе дома. Прысмакі яна ўзяла з сабой у рэстаран.

10 кастрычніка гарадскі аддзел Следчага камітэта Наваполацка распачаў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 328 КК. Дзяўчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.