"Наўмыснае пашкоджанне кавалка сцяны": 1,5 года калоніі за надпіс "3%"

"Табакерка" з надпісам 3% / belsat, фота ілюстрацыйнае
"Табакерка" з надпісам 3% / belsat, фота ілюстрацыйнае

Маладога чалавека ў Докшыцах асудзілі на паўтара года калоніі за надпіс "3%" на сцяне крамы, пішуць праваабаронца. Дзевятнаццацігадовага Аляксандра Сініцу судзілі па артыкуле 341 — "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці".

З артыкула ў раённай газеце "Родныя вытокі” вынікае, што надпіс на сцяне крамы "Зручны" Сініца зрабіў звычайнай васковай крэйдай. Газета не ўдакладняе, пра які надпіс ідзе гаворка.

Сініцу адправяць адбываць пакаранне ў калонію ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі