Наталля Пяткевіч здае справы і збіраецца ў дэкрэт?

Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч выключаная з складу камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце. Камісіяй яна кіравала на працягу некалькіх гадоў. Таксама Пяткевіч выключылі са складу камісіі па пытаннях грамадзянства і прававога кансультацыйнага савета пры прэзідэнце. На ўсіх гэтых пастах яе заменіць намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч. Пра магчымасць такіх зменаў Еўрарадыё паведамляла яшчэ два месяцы таму.

Пра прычыны выключэння Наталлі Пяткевіч са складу гэтых органаў не паведамляецца. Паводле версіі інтэрнэт-выдання "Ежедневник", чыноўніца сабралася ў дэкрэтны адпачынак.

Нядобразычліўцы ж "жалезнай лэдзі" звязваюць гэта з недахопамі ў працы камісіі па памілаванні, праз якую за апошнія пяць гадоў прайшоў ледзь не ўсе вяршкі беларускага бізнэсу. Распавядаюць, што частка сродкаў, якія бізнэсоўцы пералічвалі за сваё вызваленне, не даходзіла да бюджэту: камісія не вяла належнага кантролю над рухам сродкаў.


Фота — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі