Наступствы выбуху ў доме ў Віцебску ліквідаваныя (фота)

Выбітае ў вокнах шкло ўжо ўстаўленае. Гэтыя работы былі выкананыя максімальна хутка, паколькі на Віцебшчыне цяпер моцныя маразы, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, каля 14-й гадзіны 29 студзеня ў падвале пяціпавярховага дома па вуліцы Лакаматыўная выбухнуў газавы прапанавы балон. Адбылося гэта падчас правядзення планавых рамонтных работ. У выніку, пацярпелі два чалавекі — зваршчык і жанчына, якая праходзіла каля дома. У мужчыны апёкі твару і рук. Сярод жыхароў дома пацярпелых няма.



Дадатковую праверку па факце здарэння праводзіць Следчы камітэт.
 

Фота — БЕЛТА, mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі