Настаўніцы злавілі школьніка-злодзея

Гомельская міліцыя ўзнагародзіла прэміямі двух настаўніц і школьніка са Жлобінскага раёна, якія дапамаглі злавіць злодзея. Падчас правядзення школьнай дыскатэкі ў вёсцы Новамаркавічы 11-класнік заўважыў, што хтосьці залез у краму. Ён распавёў пра гэта настаўніцам, а тыя па мабільніку паведамілі ў міліцыю.

Аднак «браць» злодзея вырашылі самі. Ім аказаўся 14-гадовы школьнік, паведамляе газета «Звязда».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі