Настаўніцы, якая расказала пра заняткі ў школе без святла, давялося звольніцца

Настаўніцы, якая расказала пра заняткі ў школе без святла, давялося звольніцца

Чыноўнікі аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні настаўніцы, якая расказала журналістам пра адсутнасць электрычнасці ў музычнай школе. Як піша tut.by, жанчына падпісала заяву, але кажа, што хацела б і надалей працаваць у школе.
  
Як распавяла Алена журналістам, у аграгарадку Падлабенне вучням музычнай школы ўжо некалькі месяцаў запар даводзіцца займацца ў памяшканні, дзе няма святла. Выкладчыкі кажуць, што мясцовая ўлада і райаддзел культуры паабяцалі вырашыць гэтую праблему на днях. Пакуль жа дзеці ходзяць на заняткі з ліхтарыкамі.

"Я працую ў прафесіі з сярэдзіны 90-х гадоў. І для мяне проста дзіўная ўся гэтая сітуацыя з адсутнасцю святла і з тым, што мяне папрасілі «на выхад» у сярэдзіне навучальнага года. Я наўрад ці знайду хутка новае месца працы", — прызначецца настаўніца. 

У аддзеле культуры Гродзенскага райвыканкама запэўніваюць, што педагогу давалі ўказанні праводзіць заняткі па нотнай грамаце ў будынку мясцовай бібліятэкі. На гэта жанчына кажа, што там не заўсёды было месца для юных музыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі