Наскевіч: Пацярпелымі ад гвалту прызнаныя 20 выхаванцаў школы-інтэрната

Наскевіч: Пацярпелымі ад гвалту прызнаныя 20 выхаванцаў школы-інтэрната

Сэкс-скандал з удзелам сірот разгарэўся ў пачатку 2018 года, калі Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальных спраў у дачыненні да двух супрацоўнікаў мінскай дапаможнай школы-інтэрната № 7 (у ім жывуць дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця). На сёння абвінавачванне ў гвалце ў дачыненні да дзяцей выстаўлена двум супрацоўнікам і аднаму выпускніку школы-інтэрната, расказаў старшыня СК Іван Наскевіч.

Наскевіч: “Сітуацыя не прыемная. І справу маральна цяжка расследаваць. Бо контынгент дзяцей, якія там утрымліваюцца, даволі спецыфічны. Справа зараз знаходзіцца ў актыўнай стадыі расследавання, падазраванымі прызнаныя тры чалавекі ― супрацоўнікі гэтага інтэрната. Адзін ― выпускнік гэтага ж інтэрната, і два чалавекі з апарату кіравання (выхавацель і сталяр ― Еўрарадыё). Усе затрыманыя і знаходзяцца пад вартай. Папярэдняе абвінавачванне ўсім выставілі. Што да колькасці пацярпелых дзяцей, то ў нас па справе афіцыйна прызнаныя пацярпелымі 20 чалавек. Гэта тыя дзеці, гвалт у дачыненні да якіх даказаны працэсуальна”.

Паводле папярэдняй інфармацыі следчых, гвалт быў учынены ў дачыненні практычна да траціны выхаванцаў школы-інтэрната (у ёй жыве 108 чалавек).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі