Супрацоўнікаў мінскай школы-інтэрната падазраюць у педафіліі

Супрацоўнікаў мінскай школы-інтэрната падазраюць у педафіліі

У Мінску праваахоўнікі затрымалі двух супрацоўнікаў дапаможнай школы-інтэрната. На іх пачалі крымінальныя справы па злачынствах супраць палавой недатыкальнасці выхаванцаў, паведамляе tut.by са спасылкай на Следчы камітэт.

Абедзве крымінальныя справы расследуе следчае ўпраўленне па Мінску, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Два супрацоўнікі ўстановы затрыманыя і прызнаныя падазраванымі.

Справы пачатыя пракурорам Маскоўскага раёна Мінска па фактах злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды ў адносiнах да выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі