"Нашы дзяўчаты адкрылі сабе дарогу ў людзі грудзьмі"

Пакуль увесь байнэт абмяркоўвае фотасесію "Міс бюст 2010" для “Гавары праўду”, Еўрарадыё распытала арганізатарку “Міс бюст 2012”, чаго чакаць ад сёлетняга конкурсу.

Слухайце размовы тут: 120503 KacjarynaS.mp3

Еўрарадыё: Ці шмат ужо ўдзельніц назбіралася?


Кацярына: Наогул, заяўкі падало каля 200 дзяўчат. Але ж наш ліміт — толькі 10 месцаў. Таму ўсё вельмі дынамічна, і мы абралі дзесяць самых прыгожых дзяўчат.

Еўрарадыё: У конкурсе можна ўдзельнічаць з 18 гадоў… А ці можа паўдзельнічаць жанчына за 50 гадоў?


Кацярына: Ведаеце, я нядаўна глядзела конкурс “Бразільскія бабулькі” — там былі вельмі прыгожыя жанчыны “за 50”, але ў нас самая дарослая ўдзельніца мае 29 гадоў, а самая маладая — 19. Я магу сказаць, што 29-гадовая дзяўчына не саступае ў прыгажосці 19-гадовай.

 
Еўрарадыё: Ёсць, здаецца, норма бяспечнай вагі грудзей — кілаграм. А як вы выбіраеце? Гэта павінны быць грудзі прыгожыя, ці таксама і дзяўчаты павінны быць прывабныя?


Кацярына: Папраўдзе, калі на мінулых конкурсах ў нас number one былі найбольшыя грудзі, то цяпер агульны выгляд дзяўчат таксама павінен быць прыгожы. Чаму “Міс бюст”? Шмат жартаў ёсць пра жаночыя грудзі, што гэта “жаночы набытак” — усе туды глядзяць. (Смяецца.) Ну, зрэшты, калі большасць мужчын за сваё жыццё бачылі некалькі памераў, то мы на гэтым мерапрыемстве пакажам усе памеры — з другога па сёмы.


Еўрарадыё: Яны прыйдуць дамоў — і ўжо пачнуцца праблемы з жонкай…


Кацярына: Дык наадварот — людзі паглядзяць, і шукаць ужо будзе нецікава. Яны ж ужо ўсё ўбачылі…


Еўрарадыё: А якая конкурсная праграма? Што трэба рабіць з грудзьмі?


Кацярына: Насамрэч, нашы дзяўчыны — проста вялікія разумніцы. Не тое, каб проста грудзі наперад — і наабардаж. Усе грудзьмі адкрылі сабе дарогу ў людзі, усе атрымалі вялікі carte blanche і дасягнулі поспеху. На конкурсе дзяўчаты будуць выходзіць апрантыя. Serge шые ўбранне для нашых удзельніц з “нестандартнай” фігурай. Потым — конкурс у мокрых маечках. Потым дзяўчаткі паказваюць, што падрыхтавалі дома. Потым жа — найгарачэйшы конкурс: удзельніцы даводзяць, чаму менавіта яны павінны быць “Міс бюст” Беларусі.  Дарэчы, наша пераможца паедзе на Ібіцу ў VIP-tour з Miss Germany Corporation. Яны будуць ездзіць на лімузінах з вялікімі людзьмі і паказваць набытак нашай рэспублікі на ўвесь свет.

 
Еўрарадыё: А якім чынам абіраюцца пераможцы?


Кацярына: Журы сёлета вельмі цікавае, вельмі рознапланавае. Будуць прадстаўнікі бізнэс-колаў, шоў-бізнэсу, нават пластычны хірург. Будзе Воля Барабаншчыкава — спявачка, якая ацэніць удзельніц з боку шоў-бізнэсу. Будзе Таццяна Цецярук — візажыстка, якая прысутнічае ва ўсім “глянцы” Беларусі. Яна мае свой погляд на жаночую прыгажосць. Будзе заснавальнік клубу Dozari, заснавальнік кампаніі Hetera, будзе пластычны хірург, у чыіх руках пабывалі найлепшыя грудзі нашай краіны…


Еўрарадыё: Ён мусіць шмат візітовак раздаць дзяўчатам… 


Кацярына: Магчыма. Калі ў кожнага мужчыны ці жанчыны погляд суб’ектыўны — то ў яго ёсць уяўленні пра канон прыгажосці. І будзе Уладзімір Максімкаў — выбітная асоба нашага шоў-бізнэсу. Ён аматар і прыхільнік жаночай прыгажосці. Праз яго прайшлі сотні дзяўчат, якія хацелі стаць зоркамі. У яго таксама свой напрактыкаваны погляд. Таму наша журы — вельмі размаітае. І я ведаю, што дэбаты будуць вельмі гарачымі.


Еўрарадыё: Ці могуць быць грудзі сіліконавыя? Вы гэта неяк правяраеце?


Кацярына: Наогул, жаданне клубу Dozari - каб грудзі былі сапраўдныя, але адны грудзі ўсё ж будуць сіліконавыя.


Еўрарадыё: А ці ёсць такія дзяўчаты, якія не выігрываюць, а на наступны год прыходзяць зноў, але з нарошчанымі грудзьмі?


Кацярына: Так. Адна дзяўчына заняла другое, а не першае месца менавіта таму, што ў яе былі сіліконавыя грудзі. І сёлета дзяўчына з сіліконам удзельнічае зноў.


Еўрарадыё: А які памер самы папулярны? 


Кацярына: На гэты конт я нічога не магу сказаць, бо густы вельмі разнастайныя: адным падабаецца, калі дзяўчына маленькая і худзенькая, некаторых зачароўваюць вялізныя памеры грудзей. Я ведаю, што прыз глядацкіх сімпатый атрымае дзяўчына з найбольшымі грудзьмі, бо гледачы заўсёды так выбіраюць. А хто ж зачаруе журы, мабыць, будзе залежаць ад нейкай асабістай прывабнасці. Гэта будзе вясёлы, дасціпны конкурс — прыйсці, адключыць мазгі і толькі забаўляцца.


Еўрарадыё: А што трэба рабіць, каб вырасціць прыгожыя грудзі? 


Кацярына (смяецца): Прыгожыя — як і ўсё цела. Трэба жыць у сваё задавальненне. Шчыра кажучы, я ведаю, не ў грудзях шчасце, але прыгожыя грудзі — гэта прыгожа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі