Насця Рыбка: Не ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах, бо запісвала кліп

Насця Рыбка: Не ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах, бо запісвала кліп

Насця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) 30 лістапада з’явілася ў вечаровым шоў “Макаёнка, 9” на тэлеканале “Беларусь 1”. У праграме ўзгадалі пра яе палітычныя амбіцыі, а менавіта пра ранейшыя заявы скандальнай інстаграм-зоркі стаць дэпутаткай. Рыбка сказала, што не стала вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў, бо ў гэты час здымала музычны кліп (цяпер Анастасія яшчэ і спявачка).  Вядоўца Яўген Перлін заўважыў, што выбарчая кампанія не перашкодзіла дэпутату Ігару Марзалюку выпусціць уласнае музычнае відэа.

Ураджэнка Бабруйска Насця Рыбка зараз жыве ў Маскве. Яна трапіла ў загалоўкі навін пасля выхаду расследавання "Фонду барацьбы з карупцыяй" Аляксея Навальнага, прысвечанага расійскаму мільярдэру Алегу Дзерыпаску. Часткова расследаванне грунтавалася на фота і відэа з інстаграм-акаўнта дзяўчыны. Пасля гэтага Рыбку разам з яе партнёрам Алексам Леслі (дарэчы, таксама выхадцам з Беларусі) затрымалі ў Тайландзе за арганізацыю секс-трэнінгу. Паўгода яна правяла ў турме, а па вяртанні ў Маскву ў студзені 2019 г. была зноў затрыманая — па крымінальнай справе аб уцягванні ў прастытуцыю.

Тады за дзяўчыну заступіўся Аляксандр Лукашэнка: "Прэзідэнтам Беларусі дадзенае даручэнне неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі", — каментавала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі