Вы тут

NASA запусціла на Сонца касмічны зонд

Фота: NASA

NASA запусціла на Сонца касмічны зонд “Паркер”. Старт, адкладзены на суткі, усё ж адбыўся 12 жніўня з мыса Канаверал. Мяркуецца, што зонд упершыню ў гісторыі праляціць праз сонечную карону і фактычна дакранецца да зоркі.

Ідэя такой місіі абмяркоўвалася яшчэ на самым пачатку касмічнай эры, але выглядала неажыццяўляльнай: кожны апарат на падлёце да Сонца мусіць расплавіцца і згарэць. Толькі цяпер зрабілі зонд з дастатковай цеплаізаляцыяй,  каб апарат зног ушчыльную наблізіцца да раскаленай атмасферы Сонца.

Новы касмічны зонд назвалі “Паркерам” у гонар астранома Юджына Паркера, які ў сярэдзіне ХХ стагоддзя зрабіў адкрыцце наконт выбухаў на Сонцы —  такія ўспышкі ўплываюць на фізічнае самаадчуванне людзей, ствараюць перашкоды ў радыёсувязі або нават ствараюць праблемы з сістэмай электраэнергіі.

Кошт зонда “Паркер” ацэньваецца ў 1,5 мільярда долараў, паведамляе ВВС.