NASA аб'явіла пра перанос запуску ракеты-носьбіта Space Launch System

NASA аб'явіла пра перанос запуску ракеты-носьбіта Space Launch System. Яна з'яўляецца асновай праекта Artemis, які прадугледжвае вяртанне людзей на паверхню Месяца пасля 50-гадовага адсутнасці. Як стала вядома, узніклі праблемы з рухавіком, якія аператыўна "нельга ліквідаваць".

Прадстаўнік NASA заявіў, што ракету можна будзе запусціць не раней за 2 верасня.

Space Launch System — самы магутны апарат, які калі-небудзь быў распрацаваны амерыканскім касмічным агенцтвам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.