Нас легіён: як дапамагчы беларускім ваярам — эфір з добраахвотнікам

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Беларускія добраахвотнікі ваююць ва Украіне супраць расійскіх акупантаў не толькі ва ўсім вядомым палку імя Каліноўскага. Ёсць яны і ў не так даўно створаным 2-м Інтэрнацыянальным легіёне. І ў іх, як і ў астатніх байцоў на фронце, ёсць патрэбы, якія не заўсёды могуць вырашыць іх камандзіры ці Мінабароны. У такіх выпадках дапамагаюць валанцёры і проста цывільныя грамадзяне. Праз зборы, якія абвяшчаюць вайскоўцы. Такі ж збор на рамонт і набыццё машыны абвясцілі і беларусы-мінамётчыкі 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна. І звярнуліся да Еўрарадыё, каб пашырыць інфармацыю сярод беларусаў.

Што такое 2-і Інтэрнацыянальны легіён і ці шмат там беларусаў? З якімі праблемамі сутыкаюцца добраахвотнікі і як іх можна вырашыць? Ці адчуваецца на фронце падтрымка беларусаў і ці варта разлічваць на сілавы сцэнар вызвалення Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік, мінамётчык 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна Юрый “Хмель” Гарупа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі