Вы тут

Нарвежская кампанія спыняе сертыфікацыю трубаправода "Паўночны паток-2"

"Паўночны паток-2" / 112.international 

Нарвежская арганізацыя DNV GL, якая з 2012 года штогод займаецца сертыфікацыяй трубаправода "Паўночны паток", спынае сертыфікацыю новага праекта "Паўночны паток-2", паведамляе РБК. Гаворка ідзе пра сертыфікат адпаведнасці, які неабходны для пачатку працы трубаправода пасля завяршэння яго будаўніцтва.

Сваё рашэнне арганізацыя тлумачыць "цякучай сітуацыя з санкцыямі ЗША". Нагадаем, згодна з умовамі санкцый, датычных "Паўночнага патока-2", з абмежаваннямі сутыкнуцца кампаніі, якія забяспечваюць страхавыя і сертыфікацыйныя паслугі, неабходныя для завяршэння будаўніцтва, а таксама паслугі па мадэрнізацыі ці ўсталяванні зварачнага і дадатковага абсталявання на караблі, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.