Нарвежца, абвінавачанага ў прыставанні да беларускай дзяўчынкі, асудзілі

Нарвежца, абвінавачанага ў прыставанні да беларускай дзяўчынкі, асудзілі

10 лютага брэсцкі суд прызнаў 71-гадовага нарвежца Дага Вівестада вінаватым у хуліганстве, піша TUT.by. 

Суд быў закрытым, бо мужчыну вінавацілі ў сексуальных прыставаннях да заведама малалетняй. 

Як распавядала Еўрарадыё, у 2019 годзе нарвежскі аматар ваеннай гісторыі падарожнічаў па мясцінах, звязаных з Другой Сусветнай вайной. У Брэсце ў гатэлі ён разам са сваім сябрам Уле сустрэлі 10-гадовую дзяўчынку, якая пагаварыла з імі па-англійску. 

Паведамлялася, што пасля гэтага дарослыя сваякі дзяўчынкі выбеглі з рэстарана і збілі абодвух нарвежцаў, абвінаваціўшы іх у прыставанні да яе. Яны ж выклікалі міліцыю.

Пляменніца Дага расказвала, што другога нарвежца, Уле, з месца здарэння адпусцілі, бо ён не мог заставацца пад вартай: "Збіццё выклікала ўнутраны крывацёк у мозгу, і яго адразу ж адправілі ў лякарню па прыбыцці ў аэрапорт у Осла". Там мужчыну прааперавалі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі