“Народная воля” выйграла суд ў прарэктара Гомельскага ўніверсітэта

Ленінскі суд Мінску адмовіў у пазове прарэктара гомельскага дзяржунівэрсітэту Сяргея Ханені супраць незалежнага выдання. Суддзя Вера Тупік патлумачыла прарэктару па выхаваўчай працы, што газета "Народная воля" дала памылковыя звесткі наконт яго заробку, назваўшы лічбу 130 мільёнаў рублёў. Насамрэч гэта быў гадавы прыбытак.

На просьбу прарэктара выданне дало абвяржэнне, але той папрасіў пералічыць яму на рахунак 10,5 мільёна рублёў, адзначае Радыё "Свабода". Калі рэдакцыя адмовілася пералічыць яму грошы, спадар Ханеня звярнуўся ў суд, патрабуючы 95 мільёнаў 500 тысяч рублёў кампенсацыі. У судзе ён патлумачыў, што ў такую суму ён ацэньвае свае маральныя пакуты. Паводле спадара Ханені, інфармацыя нанесла шкоду яго рэпутацыі і перашкодзіла ў выбарчай кампаніі — і гэта пры тым, што ў сваёй акрузе ён балатаваўся адзін.


Фота: Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі